www.youtube.com/watch?v=RqgBpCya5e0
Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка.
Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай.
А потым ты дэкламаваў свае вершы,
а я дэкадавала твой погляд.
У вачах я прачытала жаданне:
занняцца сэксам са мной,
пасля запаліць,
потым,
калі пашанцуе,
яшчэ раз заняцца,
і яшчэ запаліць...
Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне,
ажанніца са мной, пабудаваць дом і выгадаваць сына...
Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку...
Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках,
ты падараваў нейкай малалетцы,
А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памаду
на плячы ў сяброўкі, не разумеючы,
а як жа сэкс, дом і сын?..